Зварот грамадзян

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Об обращениях граждан и юридических лиц” ад 18 лiпеня 2011 г. №300-3 зварот у ДУ «Мінскканцэрт» можа здзяйсняцца ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.

Пісьмовыя звароты варта накіроўваць у ДУ «Мінскканцэрт» па наступным адрасе: вул. Казлова, 2
220034, г. Мінск

Электронныя звароты варта накіроўваць на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот
  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а звароты якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, зазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці наступныя звароты:

  • якія выкладзены не на беларускай або не на рускай мове;
  • у якіх не названа прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • у якіх адсутнiчае поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яе месцазнаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • тэкст якіх не паддаецца чытанню;
  • у тэксце якіх маюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы цi выразы;
  • якiя падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • якiя змяшчаюць пытанні, што не датычацца кампетэнцыі адрасата;
  • па якiх прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • па якiх пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • па якiх з заяўніком спынена перапіска.

                                       Flag1.jpg    Gerb1.png                                                                                                  Prezident.jpg    Pravo_by.jpg

Яндекс.Метрика