Аддзел па рабоце з калектывамі народнай творчасці і культурна-асветніцкімі ўстановамі
Інфармацыя аб дзейнасці аддзела па рабоце з калектывамі народнай творчасці і клубнымі ўстановамі г. Мінска
Аддзел па рабоце з калектывамі народнай творчасці і клубнымі ўстановамі г. Мінска з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУ "Мінскканцэрт" і прызначаны для забеспячэння арганізацыйна-метадычнай дзейнасці калектываў народнай творчасці, клубных устаноў незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.
Мэтай дзейнасці аддзела з'яўляецца захаванне, папулярызацыя і развіццё лепшых традыцый нацыянальнага мастацтва і аматарскай народнай творчасці ў сучасных умовах.
Асноўным напрамкам дзейнасці аддзела з'яўляецца арганізацыйна-метадычная работа, накіраваная на ўдасканаленне культурна-асветнай дзейнасці і развіццё народнай творчасці.
Аддзел праводзіць самастойна або з іншымі арганізацыямі семінары, нарады, творчыя лабараторыі, майстар-класы, адкрытыя ўрокі, школы педмайстэрства.
У аддзеле рыхтуюцца прапановы і матэрыялы па наданні і пацвярджэнні звання «народны», «узорны», «заслужаны аматарскі калектыў». Для разгляду пытанняў па ўдасканаленні культурна-асветнай дзейнасці, развіцці народнай творчасці арганізуюцца секцыі, у склад якіх уваходзяць заслужаныя дзеячы культуры і адукацыі, кіраўнікі прафесійных калектываў.
Усю работу па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў з клубнымі ўстановамі горада, фестываляў, конкурсаў, аглядаў народнай творчасці, павышэнні кваліфікацыі, фарміраванні рэпертуару забяспечваюць 8 супрацоўнікаў аддзела, 6 з якіх – метадысты-жанравікі: па харавым, інструментальна-аркестравым, харэаграфічным, тэатральным, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, фотамастацтве, – а таксама метадыст па інфармацыйнай дзейнасці і рэпертуары і метадыст па культурна-асветніцкай дзейнасці. Спецыялісты валодаюць інфармацыяй і вядуць улік самадзейных калектываў па асноўных жанрах народнай творчасці. Гэтаму спрыяе штогадовы збор і аналіз статыстычных справаздач па рабоце клубных устаноў рознай ведамаснай прыналежнасці.
Супрацоўнікі аддзела валодаюць шырокай базай па калектывах народнай творчасці і дзейнасці культурна-асветных устаноў нашага горада. Падтрымліваецца пастаянны кантакт з кіраўнікамі клубных устаноў і калектываў народнай творчасці.
Аддзел арганізуе фестывалі, агляды, конкурсы, выставы народнай творчасці, святы і іншыя мерапрыемствы, якія ўваходзяць у план работы аддзела і індывідуальныя планы работы кожнага вядучага метадыста, згодна з іх функцыянальнымі абавязкамі.
Пры набыцці квіткоў у касе ДУ "Мінскканцэрт" па адрасе: Пл.Свабоды, 23а
камісійны збор не бярэцца,
у адрозненне ад куплі на сайтах білетных аператараў.
Аплата ажыццяўляецца як наяўнымі сродкамі, так і банкаўскімі аплатнымі карткамі.
Схема канцэртнай залы Верхні горад
Тэлефоны касы:
8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24
Тэлефон для даведак:
8 (017) 327-35-84
E-mail адрас КЗ "Верхні горад" для адпраўкі інфармацыі аб канцэртах, размяшчэнні інфармацыі на сайце, і па іншых пытаннях:
verhnigorod@gmail.com