Кошт рэгістрацыі: 380 BYN
Працягласць: 30 хвілін
Удзельнікі: Гараднічы, свецкая дама, струннае трыо, рэгістратар шлюбу.
Перавагі: месцазнаходжанненне залы (пл. Свабоды 23а), заўсёды ўтульная і ўрачыстая атмасфера, пры любым надвор’і.
Адным з асноўных гістарычных месцаў Мінска з'яўляецца тэрыторыя пад назвай «Верхні горад», цэнтрам якога з'яўляецца плошча Свабоды. Тут сімвалам Адзінства, Надзеі і Дабра ўзвышаецца Храм Традыцый і Вернасці - помнік архітэктуры, цяпер адноўленая Канцэртная зала.
Паводле адной з легенд, менскаму Гараднічаму так спадабалася гэтае месца, што ён выдаў Указ аб правядзенні ўрачыстых цырымоній шлюбу ў царкве «Святога Духа», цяпер канцэртнай зале.
З нагоды вясельных цырымоній Гараднічы са світай кожны раз загадзя прыходзіць у канцэртную залу для таго, каб падрыхтаваць незвычайны падарунак для маладых.
Штогод з нагоды святкавання Дня горада Мінска ў канцэртнай зале "Верхні горад" праходзіць цырымонія «Дзевяць пар - адно вяселле», у якой прадстаўлены ўсе раёны сталіцы.
Запрашаем маладых акунуцца ў атмасферу вясельнага свята і правесці цырымонію шлюбу ў канцэртнай зале "Верхні горад".
ВІДЭА:
Дадатковая інфармацыя па ўрачыстай цырымоніі шлюбу ў канцэртнай зале "Верхні горад" па тэл.:
+375 (17) 327–35–84
УВАГА! Перш чым прыязджаць да нас для заключэння дагавора, неабходна падаць заяву ў ЗАГС Цэнтральнага раёна, забраніраваць дату і час там.
Выязная рэгістрацыя ў КЗ "Верхні горад"
- Кошт рэгістрацыі 380.00 BYN
- Працягласць 30 хвілін
Рэгістрацыя + зала для шампанскага
- Кошт рэгістрацыі 440.00 BYN
- Працягласць 60 хвілін
Пры набыцці квіткоў у касе ДУ "Мінскканцэрт" па адрасе: Пл.Свабоды, 23а
камісійны збор не бярэцца,
у адрозненне ад куплі на сайтах білетных аператараў.
Аплата ажыццяўляецца як наяўнымі сродкамі, так і банкаўскімі аплатнымі карткамі.
Схема канцэртнай залы Верхні горад
Тэлефоны касы:
8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24
Тэлефон для даведак:
8 (017) 327-35-84
E-mail адрас КЗ "Верхні горад" для адпраўкі інфармацыі аб канцэртах, размяшчэнні інфармацыі на сайце, і па іншых пытаннях:
verhnigorod@gmail.com