Прэзентацыя альбома «Дарогі»
  • Дата: 8 февраля
  • Стоимость билетов: 8.00-15.00 бел.руб.
  • Начало: 19:00
  • Место проведения: КЗ "Верхний город"

8 лютага, 19.00

КЗ «Верхні горад», пл. Свабоды, 23А.

Прэзентацыя альбома «Дарогі».

Куды завядуць музычныя «Дарогі»?

8 лютага ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

«ДАРОГІ» першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы  паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім.  Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.

У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы.

Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую. Пасля сталіцы музыкі збіраюцца наведаць іншыя гарады Беларусі.


Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта
Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў
TheUnlimitedTrio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў.

Вас чакае цудоўны вечар разам з таленавітымі музыкамі!

Аляксандр Ясінскі: баян

Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты.

Кошт квітка: 8.00-15.00 бел.руб.

Касса: +375 17 327 39 44
Інфалінія: +375 17 327 35 84.

8fev

КУПИТЬ БИЛЕТЫ БЕЗ КОМИССИОННОГО СБОРА

(наличный и расчет по пластиковым картам)

В кассе КЗ "Верхний город" 

по адресу:
г.Минск, пл.Свободы, 23а 

Время работы кассы:

пн-пт: с 12:00 до 19:00,
сб: 12:00-17:00,
вс - выходной 

Телефоны кассы:

8 (017) 327-39-44,
8 (044) 577-39-24 

КУПИТЬ БИЛЕТЫ НА САЙТАХ БИЛЕТНЫХ ОПЕРАТОРОВ:

Kassy.by

kassy

Kvitki.by

kvitki

Ticketpro.by

Ticketpro

Smsbilet.by

bileti

Bycard.by

bileti

                                       Flag1.jpg    Gerb1.png                                                                                                  Prezident.jpg    Pravo_by.jpg

Яндекс.Метрика