Версия для слабовидящих

Згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб культуры ўваходны бiлеты можна вярнуць ў месцы іх рэалiзацыi (для электроннага бiлета - з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт) і (або) ў месцы знаходжання арганiзатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства:

1. па iнiцыятыве грамадзянiна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства.Пры гэтым грамадзянiну, юрыдычнай асобе, якiя вярнулi ўваходны бiлет, вяртаецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага бiлета (без улiку камiсiйнага збору электронных бiлетных аператараў, камiсiйнага збору за бранiраванне ўваходнага бiлета i iншых выдаткаў, якiя не ўваходзяць у кошт уваходнага бiлета).

2. у выпадку змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым культурна-вiдовiшчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або яго адмены:

2.1. грамадзянiн мае права наведаць гэта культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага бiлета (за выключэннем выпадкаў адмовы ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або яго адмены);

2.2. грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны бiлет i атрымаць кошт уваходнага бiлета ў поўным памеры (без улiку камiсiйнага збору электронных бiлетных аператараў, камiсiйнага збору за бранiраванне ўваходнага бiлета i iншых выдаткаў, якiя не ўваходзяць у кошт уваходнага бiлета).

Грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганiзатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з заявай аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета не пазней за дату правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (за выключэннем выпадкаў адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства). У выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства – не пазней за трыццаць каляндарных дзён пасля таго, як форс-мажорныя абставiны адпалi.

Вяртанне кошту уваходнага бiлета ажыццяўляцца не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета, а ў выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства - не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета.

Вяртанне кошту ўваходнага бiлета, набытага па безнаяўным разлiку, ажыццяўляецца на бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак грамадзянiна або юрыдычнай асобы.

 Flag1.jpg   Gerb1.png Prezident.jpg Pravo_by.jpg

 

 

Яндекс.Метрика