Палажэнне аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» (2020—2021)

15 ноября 2019 · Положения и инструкции

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»

(2020 – 2021 г.г.)

Палажэнне абпарадку правядзення фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (надалей – палажэнне) распрацавана ў сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (надалей – фестываль), адпаведна рашэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 кастрычніка 2016 года № 3115 «Об утверждении перечня городскихфестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из местного бюджета» і Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (артыкул 250).