26 лютага а 18.00
Канцэртная зала “Верхні горад”
Фольк-этна гурт “Малала” з канцэртнай праграмай
“Дзеўка плача – замуж хоча”
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў аб’яднала трох дзяўчат на глебе творчага пошуку ў галіне непамерна вялікай і дасюль да канца не спазнанай, імя якой – фальклор і этнічная музыка. Шлях стварэння гурта “Малала”кранае спробы сябе ў новых напрамках цымбалісткі, заснавальніка гурта Юліаны Шырма, ляжыць праз сустрэчу ў з акардэаністкай Алёнай Грыб, і прыводзіць да перасячэння лёсаў з актрысай Іларыяй Шашко, рукі якой здольныя ажыўляць такі незвычайны для Беларусі інструмент, як кельцкая арфа. Неспакойныя сэрцы шукаюць у кожным творы асабістую драматургію, таму іх аранжыроўкі здольныя ствараць непаўторную атмасферу песні. Адметнай рысай гурта з’яўляецца выкарыстоўванне некалькіх інструментаў і вакалу усімі удзельнікамі гурта адначасова.
Праект Юліаны Шырма “Дзеўка плача – замуж хоча” праз канцэртную праграму славянскіх народных песен, якія звязыны паміж сабой літаратурна-драматычнымі ўрыўкамі з беларускага песеннага фальклору, распавядзе гісторыю… Якую? Завітайце да нас. І мы пражывем яе разам з вамі.
Касса: +375 17 327 39 44
Кошт квітка : 5.00 руб.
КУПИТЬ БИЛЕТЫ БЕЗ КОМИССИОННОГО СБОРА (наличный и безналичный расчет)
В кассе КЗ "Верхний город" по адресу: |
Время работы кассы: пн-пт: с 12:00 до 19:00, |
Телефоны кассы: 8 (017) 327-39-44, |
КУПИТЬ БИЛЕТЫ НА САЙТАХ БИЛЕТНЫХ ОПЕРАТОРОВ:
Kassy.by |
Kvitki.by |
Ticketpro.by |
Bileti.by |