11 лістапада на сцэне Канцэртнай залы Верхні Горад выступяць вядучыя прафесійныя калектывы краіны - Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай и Дзяржаўны камерны аркестр Реэспублікі Беларусь пад кираўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Прафесійны ўзровень майстэрства і ўніверсальнасць музыкантаў дэманструецца кожным канцэртам, кожным музычным праектам. Шматлікія выступленні на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі прынеслі калектывам прызнанне і любоў аматараў камернай музыкі.
У праграме “З будучыні ў мінулае“ прагучаць творы сучасных кампазітараў і добра вядомые класічныя творы:
Л. Сімаковіч . Гімны беларускага сярэднявечча
В. Капыцько. Ave Maria
А. Безенсон. Замкавая гара (сл. Я.Коласа)
А. Кашэўскi. In memoriam
А. Кісялёў. Pater Noster
І.С.Бах. Матэт №6Lobet den Herrn,BWV 230
І.С. Бах. Брандэрбургскі канцэрт № 3 соль мажор, BWV 1048
А. Вівальдзі. Канцэрт № 3 фа мажор "Восень", RV 293
І.С. Бах. Канцэрт для дзвюх скрыпак з аркестрам рэ мінор, BWV 1043
У канцэрце прымуць удзел вядучыя майстры сцэны:
салісты: Алег Подаў Кацярына Мішчанчук Лізавета Гембіцкая |
Хормайстры: Андрэй Кунцэвіч Жана Філіповіч |
дырыжор - Юрый Караваеў