Агульная інфармацыя

Дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт» — галоўная канцэртная арганізацыя Мінска, заснаваная ў 2001 годзе

Пра ўстанову

Дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт», заснаваная ў 2001 годзе, з'яўляецца галоўнай канцэртнай арганізацыяй г. Мінска.

Напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца арганізацыя і правядзенне дзяржаўных і агульнагарадскіх святаў, творчых фестываляў і конкурсаў, мерапрыемстваў, накіраваных на эстэтычнае і духоўнае выхаванне дзяцей і моладзі, культурных праграм на міжнародных і гарадскіх спартыўных спаборніцтвах, а таксама Дзён культуры горада Мінска ў іншых краінах.

Акрамя таго, установа актыўна вядзе гастрольна-канцэртную дзейнасць з беларускімі і замежнымі выканаўцамі і творчымі калектывамі.

Заснавальнік

Заснавальнікам Установы з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Упаўнаважаным устаноўчым органам па кіраванні дзейнасцю Установы з'яўляецца Упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Пляцоўкі і падраздзяленні

У складзе ўстановы — канцэртная зала «Верхні горад» на плошчы Свабоды, канцэртная зала ў Мінскім гарадскім Палацы культуры, аддзел па рабоце з калектывамі народнай творчасці, аддзел па падрыхтоўцы і правядзенні канцэртных і культурна-масавых мерапрыемстваў і службы галоўнага офіса.

Падраздзяленні і іх кантакты — на старонцы «Структура», напрамкі работы — на старонцы «Напрамкі дзейнасці».