Арганізацыя канцэртаў і мерапрыемстваў
Аддзел па падрыхтоўцы і правядзенні канцэртных і культурна-масавых спецыялізаваных мерапрыемстваў прапануе паслугі па напрамках:
- гастрольна-канцэртная дзейнасць;
- арганізацыя мерапрыемстваў любога ўзроўню і маштабу;
- падбор і арэнда пляцоўкі;
- арэнда неабходнага светлавога і гукавога абсталявання;
- арганізацыя канцэртаў артыстаў і калектываў, айчынных і замежных;
- арганізацыя клубных мерапрыемстваў, прэзентацый, тэматычных акцый, зборных і сольных канцэртаў, фестываляў.
Праца з калектывамі народнай творчасці
Аддзел па рабоце з калектывамі народнай творчасці з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУ «Мінскканцэрт» і прызначаны для забеспячэння арганізацыйна-метадычнай дзейнасці калектываў народнай творчасці, клубных устаноў незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці. Мэтай дзейнасці аддзела з'яўляецца захаванне, папулярызацыя і развіццё лепшых традыцый нацыянальнага мастацтва і аматарскай народнай творчасці ў сучасных умовах.
Аддзел праводзіць семінары, нарады, творчыя лабараторыі, майстар-класы, адкрытыя ўрокі, школы педмайстэрства, арганізуе фестывалі, агляды, конкурсы, выставы народнай творчасці і святы. У аддзеле рыхтуюцца прапановы і матэрыялы па наданні і пацвярджэнні звання «народны», «узорны», «заслужаны аматарскі калектыў».
Супрацоўніцтва
Дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт» пры падрыхтоўцы і правядзенні культурна-відовішчных і масавых мерапрыемстваў запрашае да супрацоўніцтва кіраўніцтва арганізацый грамадскага харчавання і культурнага адпачынку: кафэ, бараў, рэстаранаў, начных клубаў, канцэртных пляцовак і іншых.