1 сакавіка а 19.00
КЗ “Верхні горад”
Канцэрт у гонар 85-годдзя Народнага паэта Рыгора Барадуліна
У лютым 2020 апошняму Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму - Вушаччыну.
Сучасныя гурты яднаюцца на сцэне камернай залі “Верхні горад”, каб узгадаць славутага земляка і ў яго гонар заспяваць песні Вушаччыны. У праграме возьмуць удзел фальклорны гурт "Варган", капэла “Колісьнія” і гурт «Vuraj». Гэтым вечарам прагучаць таксама і арыгінальныя творы названых выканаўцаў.
Полацкі фальклорны гурт "Варган" вядомы дасканалым пераняццем аўтэнтычнай манеры выканання народных спеваў.
Капэла “Колісьнія”, натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў, выконвае пераважна інструментальны рэпертуар.
Гурт “Vuraj” экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.
Павіншуем Народнага паэта разам! Прыходзьце на святочны канцэрт!
Кошт квіткоў: 8-25 рублёў
Каса: +375 17 327 39 44
Інфа: +375 17 327 35 84
КУПИТЬ БИЛЕТЫ БЕЗ КОМИССИОННОГО СБОРА
(наличный и расчет по пластиковым картам)
В кассе КЗ "Верхний город" по адресу: |
Время работы кассы: пн-пт: с 11:00 до 20:00, |
Телефоны кассы: 8 (017) 327-39-44, |
КУПИТЬ БИЛЕТЫ НА САЙТАХ БИЛЕТНЫХ ОПЕРАТОРОВ:
Kassy.by |
Kvitki.by |
Ticketpro.by |
Bycard.by |